Вясеннія гарадскія кірмашы пройдуць у Віцебску 6 красавіка

У суботу, 6 красавіка 2019 года, у Віцебску пройдуць вясновыя гарадскія кірмашы. Адзін з іх будзе працаваць на вуліцы Леніна (участак ад міні-кафэ «Эрыдан» да кафэ «Аўрора») з 9.00 да 14.00.

Увазе пакупнікоў будуць прапанаваны плода­агароднінная прадукцыя, мясныя і рыбныя вырабы, саджанцы, нехарчовыя тавары.

У гэты ж дзень кірмашовыя мерапрыемствы пройдуць на плошчы Пралетарскай, рынку «Цэнтральны» (вул. Афіцэрская, д. 2а).