Вясеннюю ворыўку палёў у Віцебскай вобласці будуць весці кругласутачна
Віцебская вобласць будзе весці вясновую
успашку палёў у кругласутачным рэжыме, каб выканаць работы за 15-17 дзён.
Падрыхтоўку да вясновых палявых работ абмеркавалі ўдзельнікі сённяшняга пасяджэння
Віцебскага аблвыканкама.
Старшыня аблвыканкама Мікалай Шарснёў
арыентаваў кіраўнікоў раёнаў на тое, што з першых жа дзён выездаў тэхнікі
у поле работы павінны ісці арганізавана і зладжана. "Падрыхтоўку глебы
будзем весці ў тры змены. Энергонасычаная тэхніка павінна быць задзейнічана
кругласутачна. Неабходна максімальна укамплектаваць гаспадаркі механізатарамі,
- падкрэсліў ён. - Дзейнічаць неабходна звянамі - правялі падрыхтоўку глебы і
адразу ж засеялі. Усе работы выконваць са 100% захаваннем тэхналогіі. Наша
задача - восенню атрымаць максімум прадукцыі". Агульная плошча пасяўных плошчаў
рэгіёна ў бягучым годзе складзе 796 тыс. га, з іх 50% плануецца засеяць
збожжавымі культурамі (каля 400 тыс. га). У тым ліку вясной - 242 тыс. га.
БЕЛТА.