Ветэранаў працы ўшанавалі ў Віцебскім гарвыканкаме ў Дзень пажылых людзей
Традыцыйна старшыня Віцебскага гарвыканкама Віктар Нікалайкін не толькі павіншаваў са святам ветэранаў працы і ўручыў ім падзякі гарвыканкама, але і падзяліўся сённяшнімі поспехамі абласнога цэнтра, перспектывамі развіцця і праблемамі.
Штогод насельніцтва Віцебска паступова прырастае, і цяпер у горадзе пражывае каля 380 тысяч чалавек, дакладную лічбу даведаемся пасля маючага адбыцца перапісу насельніцтва. За апошнія гады абласны цэнтр пашырыў свае тэрытарыяльныя межы на 2,5 тыс. га за кошт Віцебскага раёна і цяпер займае 13,5 тыс. га, дзе растуць новыя мікрараёны, будуюцца дамы, школы, дзіцячыя сады. У прыватнасці, у мікрараёне Білева цяпер пражывае больш за 35 тыс. чалавек.
– Штогод туды ўкладваем па 20 млн рублёў. Нягледзячы на тое, што за апошнія 10 гадоў там пабудавана тры дзіцячыя сады, школа, гэтага недастаткова. Не хапае як мінімум адной школы. Тут будзе пабудавана школа, злучаная пераходам з двума басейнамі. Паспрабуем здаць яе да пачатку наступнага навучальнага года, сказаў Віктар Нікалайкін.
У чарзе на месца ў дзіцячым садзе стаіць каля тысячы дзяцей з Білева. Таму вырашаецца пытанне аб будаўніцтве яшчэ аднаго дзіцячага садка не на 200, а на 560 месцаў і яшчэ падрыхтоўчай школы амаль на 300 месцаў.
– Вашымі стараннямі створана база, на якой сёння расце і развіваецца абласны цэнтр. Дзякуй вам за ўсё, што вы зрабілі для нашага рэгіёна. Вашы імёны ўпісаны залатымі літарамі ў гісторыю нашага горада, – сказаў Віктар старшыня Віцебскага гарвыканкама.