Ветэраны зьяўляюцца духоўным стрыжнем беларускага грамадзтва - А.Косінец

"Асабістым прыкладам, несакрушальнасцю вы паказалі, якім павінен быць сапраўдны патрыёт сваёй Радзімы. Ваш подзвіг не мае тэрміну даўнасці", - падкрэсліў Аляксандр Косінец. Сваёй адвагай, мужнасцю ветэраны падарылі мірнае жыццё беларускаму народу, таму клопат пра іх з'яўляецца ганаробам для цяперашняга пакалення. Сацыяльная дапамога і падтрымка гэтай самай паважанай катэгорыі грамадзян з'яўляецца адной з найважнейшых задач органаў улады, адзначыў кіраўнік вобласці. Так, за мінулы год свае жыллёвыя ўмовы палепшылі 64 чалавекі, за першы квартал бягучага года - двое. На высокім узроўні арганізавана аказанне медыцынскай дапамогі ветэранам. Аказваць пастаянную ўсебаковую падтрымку гэтай катэгорыі пажылых людзей дазваляе паспяховае развіццё рэгіёну.

6 мая, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Ветэраны з'яўляюцца духоўным стрыжнем беларускага грамадства. Такое меркаванне выказаў сёння старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец на ўрачыстым прыёме з нагоды Дня Перамогі, віншуючы ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Асабістым прыкладам, несакрушальнасцю вы паказалі, якім павінен быць сапраўдны патрыёт сваёй Радзімы. Ваш подзвіг не мае тэрміну даўнасці", - падкрэсліў Аляксандр Косінец.

Сваёй адвагай, мужнасцю ветэраны падарылі мірнае жыццё беларускаму народу, таму клопат пра іх з'яўляецца ганаробам для цяперашняга пакалення. Сацыяльная дапамога і падтрымка гэтай самай паважанай катэгорыі грамадзян з'яўляецца адной з найважнейшых задач органаў улады, адзначыў кіраўнік вобласці. Так, за мінулы год свае жыллёвыя ўмовы палепшылі 64 чалавекі, за першы квартал бягучага года - двое. На высокім узроўні арганізавана аказанне медыцынскай дапамогі ветэранам.

Аказваць пастаянную ўсебаковую падтрымку гэтай катэгорыі пажылых людзей дазваляе паспяховае развіццё рэгіёна. Толькі за першы квартал гэтага года Віцебскай вобласцю забяспечаны заданні па валавым рэгіянальным прадукце, рэнтабельнасці продажаў у арганізацыях сельскай гаспадаркі, мэтавым паказчыку па энергазберажэнні. Захоўваецца стабільная сітуацыя на спажывецкім рынку, забяспечваецца штомесячны прырост аб'ёму рознічнага тавараабароту гандлю праз усе каналы рэалізацыі, рознічнага тавараабароту грамадскага харчавання.

У святочным мерапрыемстве прынялі ўдзел каля 50 чалавек - партызаны, падпольшчыкі, франтавікі. Усяго ў Віцебскай вобласці пражываюць каля 5,3 тыс. ветэранаў.-0-