Ветэраны вайны, партызанскага руху і патрыятычнага падполля Расіі, Беларусі і Латвіі сустрэнуцца на Кургане Дружбы 2 ліпеня

На стыку межаў Беларусі, Расіі і Латвіі, на Кургане Дружбы ў Верхнядзвінскім раёне прайшла рабочая сустрэча дэлегацый Віцебскай і Пскоўскай абласцей. Былі абмеркаваны арганізацыйныя моманты маючай адбыцца 57-й сустрэчы франтавікоў, партызан і падпольшчыкаў трох дзяржаў.

 

Сёлета традыцыйную сустрэчу арганізуе беларускі бок. Арганізацыйны камітэт узначаліў старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Тэрэнцьеў.

 

Вырашана, што ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, партызанскага руху і патрыятычнага падполля Расіі, Беларусі і Латвіі сустрэнуцца 2 ліпеня (адкрыццё адбудзецца а 10.00). Рыхтуецца шырокая праграма свята: шэсце дэлегацый, ускладанне вянкоў і кветак да помнікаў, мітынг, канцэрт, партызанскі костар, выставы. У межах мерапрыемства пройдзе і сустрэча кіраўнікоў рэгіёнаў Віцебскай і Пскоўскай абласцей.

           

Святлана Дзядзінкіна,

галоўны спецыяліст галоўнага ўпраўлення 
ідэалагічнай работы, культуры 
і па справах моладзі аблвыканкама.