Ветэраны Віцебскай вобласці змогуць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
Акцыю, прысвечаную 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, правядзе 27 мая галоўнае ўпраўленне юстыцыі Віцебскага аблвыканкама.
У гэты дзень усе жадаючыя змогуць атрымаць бясплатныя кансультацыі допытных спецыялістаў па пытаннях, звязаных з прымусовым выкананнем судовых пастаноў і іншых выканаўчых дакументаў, працай натарыята і органаў ЗАГС, задаць пытанні наконт дзейнасці адвакатаў, асоб, якія аказваюць юрыдычныя паслугі, і іншыя. Месца правядзення акцыі: Віцебск, вул. «Праўды», 34, каб. 52. Час: з 9.00 да 13.00.
Для тых, хто не зможа прыйсці асабіста або жыве не ў Віцебску, будзе працаваць «прамая лінія» па тэлефоне: (8 0212) 47 4064.
Таццяна Гарнова, "Віцебскія весці"