Ветэраны вайны Віцебскай вобласці палепшаць свае жыллёвыя ўмовы

8 мая, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Маючыя патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў ветэраны Вялікай Айчыннай вайны Віцебскай вобласці ў год 65-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў атрымаюць жыллё, пацвердзіў рашэнне Віцебскага аблвыканкама яго старшыня Аляксандр Косінец на сустрэчы з ветэранамі і ўдзельнікамі Вялікай Айчыннай вайны. "Сваім мірным і стваральным жыццём цяперашняе пакаленне абавязана ветэранам, таму мы абавязаны акружыць іх клопатам і ўвагай", - падкрэсліў Аляксандр Косінец. Больш за 30 удзельнікаў вайны атрымаюць у гэтым годзе новае жыллё. У першым квартале 983 ветэраны прайшлі курс лячэння ў лячэбна-прафілактычных установах, 36 атрымалі слыхавыя апараты. На ўрачысты прыём з нагоды святкавання Дня Перамогі былі запрошаны ветэраны і ўдзельнікі вайны, сярод іх Герой Савецкага Саюза Леанід Філіпенка, Героі Сацыялістычнай працы. У Віцебскай вобласці пражываюць 7,4 тыс. ветэранаў вайны, з іх 1,5 тыс. - удзельнікі і інваліды Вялікай Айчыннай.-0-