Вета на продаж пладова-ягадных вінаў і піва будзе накладзена ў Віцебску 14 лютага
12 лютага, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Вета на продаж пладова-ягадных він і піва будзе накладзена ў Віцебску 14 лютага. Гэты дзень у абласным цэнтры абвешчаны Днём здароўя, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік старшыні Віцебскага гарвыканкама Павел Лосіч.
Рашэнне аб правядзенні масавых культурна-спартыўных мерапрыемстваў прынята мясцовымі ўладамі, а ініцыятарамі забароны на рэалізацыю таннага віна і піва выступілі органы ўнутраных спраў, растлумачыў Павел Лосіч. Арганізатары свята абяцаюць, што гараджанам і гасцям свята сумаваць не давядзецца. У кожным раёне горада іх чакаюць масавыя спартыўныя спаборніцтвы на лыжах, забаўляльныя гульні, канцэртныя праграмы. З паказальнымі выступленнямі выступяць дэсантнікі, а салдацкая каша і чай на свежым паветры здадуцца смачнейшымі за марскія стравы.
Па словах Паўла Лосіча, раённыя святы здароўя выпадкова супалі з неафіцыйным Днём закаханых. "Хоць менавіта любоў да здаровага ладу жыцця дапамагае чалавеку заставацца маладым і закаханым", - упэўнены Павел Лосіч. Як чакаецца, у масавых гуляннях возьмуць удзел не менш за 15 тыс. гараджан. Працягам раённых гулянняў стане агульнагарадское свята здароўя, якое пройдзе 21 лютага.-0-