ВГМУ пашырае сваю прысутнасць на рынку адукацыйных паслуг

У Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце імкнуцца пашыраць геаграфію прысутнасці і ўмацаванне сваіх пазіцый на сусветным рынку адукацыйных паслуг.

29 сакавіка ВНУ прымаў дэлегацыю Медыцынскага і стаматалагічнага савета Рэспублікі Мальдывы. Рэктар ВДМУ прафесар Анатоль Шчасны сустрэўся з прэзідэнтам савета доктарам Абдулам Афіфам. У ходзе гутаркі абмяркоўваліся перспектывы супрацоўніцтва і навучанне грамадзян гэтай астраўной дзяржавы ў Віцебскім медуніверсітэце.

30 сакавіка медыцынскі ўніверсітэт наведала дэлегацыя Славацкай Рэспублікі на чале з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом гэтай краіны ў Рэспубліцы Беларусь Ёзэфам Мігашам, які выказаў жаданне асабіста садзейнічаць умацаванню дружалюбных і дзелавых сувязей паміж ВДМУ і медыцынскімі ўніверсітэтамі Славакіі.

 

«Віцьбічы».