Відэатэку памяці збяруць у Полацкім раёне да 75-годдзя Вялікай Перамогі

Видеотеку памяти соберут в Полоцком районе к 75-летию Великой Победы
Па ініцыятыве раённага цэнтра культуры на Полаччыне праходзіць патрыятычная акцыя «Наш ветэран – наша перамога».

Яна пачалася ў лютым і працягнецца па красавік. Работнікі клубных устаноў (на дадзены момант за імі замацавана восем ваенных помнікаў на тэрыторыі Полацкага раёна) і ўдзельнікі творчых калектываў добраўпарадкуюць месцы воінскіх пахаванняў і рыхтуюць відэаролікі пра мемарыялы. Сустракаюцца з ветэранамі Вялікай Айчыннай, якія пражываюць у сельскіх населеных пунктах, аказваюць ім дапамогу па гаспадарцы, запісваюць успаміны, а на заключным этапе падрыхтуюць спецыяльныя інфармацыйныя дасье, у якіх абагульняць сабраныя матэрыялы. У выніку будзе створаны адзіны архіў – каштоўная відэатэка памяці, якую можна выкарыстоўваць пры правядзенні патрыятычных мерапрыемстваў.

Бібліятэкар з вёскі Заазер'е Людміла Пашкевіч ужо стварыла відэафільм пра свайго дзядулю – удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, дзе сваім асэнсаваннем гістарычных падзей дзеліцца праўнук ветэрана.

— Наша мэта – данесці жывыя сведчанні пра вайну, перадаць эстафету памяці наступнаму пакаленню. Акцыю ўжо падтрымалі калегі з гарадскіх устаноў культуры. Спадзяемся, што да яе далучацца і іншыя неабыякавыя грамадзяне, — адзначыла дырэктар Полацкага РЦК Наталля Дзёміна.

"Віцебскія весці".