VII Міжнародны форум "Інавацыі. Інвестыцыі. Перспектывы" пройдзе ў Віцебску 17-18 мая

VII Міжнародны форум "Інавацыі. Інвестыцыі. Перспектывы" пройдзе ў Віцебску 17-18 мая, паведамілі ў Віцебскім абласным цэнтры маркетынгу.

У гэтым годзе форум пройдзе пад лозунгам "Віцебская вобласць 2018 года як месца сустрэчы інавацыйнага попыту і прапановы ў мэтах развіцця прадпрымальніцкай ініцыятывы". У адпаведнасці з гэтым на пляцоўцы канцэртнай залы "Віцебск" будуць абмяркоўвацца распрацоўкі і праграмы бізнесу, энергазберагальныя тэхналогіі, здольныя палепшыць эканамічнае асяроддзе, інфраструктуру, транспарт, медыцыну, фінансы і магчымасці для іх укаранення.

"Асаблівая ўвага будзе нададзена праблематыцы малога і сярэдняга бізнесу, - адзначылі арганізатары. - Гэта, перш за ўсё, умовы падтрымкі прадпрымальніцтва з боку дзяржавы, змены канцэптуальных падыходаў у кантролі і наглядзе, павышэнне даступнасці фінансавых рэсурсаў, стварэнне новых падатковых умоў і ўмоў для прыцягнення ў прадпрымальніцкае асяроддзе вялікіх груп насельніцтва".

Мерапрыемства будзе падзелена на два блокі: дзелавая праграма і выстава тэхналогій, у якой могуць прыняць удзел інавацыйныя кампаніі, прамысловыя прадпрыемствы, навуковыя інстытуты і ВНУ. Як і ў мінулым годзе, гасцямі форуму стануць кампаніі з Расіі, Польшчы, Латвіі, Літвы, Славакіі, Чэхіі, Казахстана, Германіі і КНР. Арганізатарамі выступаюць Віцебскі абласны і гарадскі выканаўчыя камітэты, абласны цэнтр маркетынгу, адміністрацыя свабоднай эканамічнай зоны "Віцебск".

БЕЛТА.