Віншаванне кіраўніцтва Віцебскай вобласці хрысціянам, якія святкуюць Вялікдзень 31 сакавіка

 Дарагія жыхары Віцебшчыны!

          Шчыра віншуем усіх хрысціян, якія святкуюць Вялікдзень 31 сакавіка.

          Велікодныя святы - найважнейшыя і самыя старажытныя ў хрысціянскім свеце. Уваскрасенне Хрыстова - гэта таямніца, якая надае сэнс веры, услаўляе перамогу дабра над злом, умацоўвае чалавека ў выпрабаваннях зямнога жыцця.

          Урачыстае святкаванне Вялікадня служыць яднанню людзей вакол ідэалаў міласэрнасці і братняй любові, што мае вялікае значэнне для сучасных пакаленняў.         

          У гэтыя дні, калі пад вясновым сонцам абуджаецца зямля, мы здольныя на стваральныя і дабрачынныя справы дзеля паляпшэння жыцця і навакольнага свету.

          Няхай Велікодныя ўрачыстасці нясуць у нашы дамы і сем'і святло і цяпло, духоўную раўнавагу і аптымізм!

          Жадаем вам здароўя, шчасця, дабрабыту, поспехаў і міру роднай Айчыне!

         

З павагай,

Аляксандр Субоцін, старшыня Віцебскага аблвыканкама

Дзмітрый Дзямідаў, старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў



На фотаздымку касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў гарадскім пасёлку Відзы Браслаўскага раёна, помнік архітэктуры, пабудаваны ў 1914 г.