Віртуальную галерэю партрэтаў ветэранаў стварылі ў Наваполацку
Праект, рэалізаваны музеем і газетай "Наваполацк сёння", прысвечаны 75-годдзю Вялікай Перамогі і размешчаны на сайце друкаванага выдання. У цяперашні час у віртуальнай галерэі памяці можна ўбачыць каля трох дзясяткаў партрэтаў навапалачан – удзельнікаў вайны, а таксама гісторыі пра тое, як яны ваявалі і выжывалі ў перыяд супраціву нямецка-фашысцкім захопнікам. Біяграфічныя матэрыялы ўзяты з кнігі, падрыхтаванай супрацоўнікамі музея "Памяць вайны стукае нам у сэрцы".
"Галерэя памяці толькі пачала фарміравацца і будзе развівацца ў далейшым, папаўняючыся новымі гісторыямі на аснове матэрыялаў, сабраных музеем. Прыняць удзел у гэтай працы можа любы ахвотны. У музеі або рэдакцыі газеты з задавальненнем прымуць фота ветэранаў з сямейнага архіва, здымкі іх дакументаў або прадметы, якія захоўваюць гісторыю вайны", - адзначыў Уладзімір Беляеў. У далейшым разглядаецца магчымасць адкрыць доступ для самастойнай загрузкі даных карыстальнікамі.
Акрамя таго, у галерэі размешчаны выявы помнікаў, пахаванняў і мемарыяльных комплексаў Віцебскай вобласці з прэдысторыяй іх стварэння.