«Вістан» вырабіць унікальны шліфавальны станок для расійскай кампаніі па вытворчасці ядзернага паліва
3 верасня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Віцебскі станкабудаўнічы завод "Вістан" па замове расійскай дзяржкарпарацыі "ТВЭЛ" - вытворцы ядзернага паліва - вырабіць унікальны шліфавальны станок з ЧПУ для вытворчасці элементаў паліва для АЭС, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА на прадпрыемстве.
У адпаведнасці з заключаным кантрактам віцебскія станкабудаўнікі ў 2009 годзе вырабяць і паставяць на адзін з заводаў карпарацыі бясцэнтрыкашліфавальны аўтамат мадэлі ВШ-826М. Станок прызначаны для фінішнай шліфоўкі ўранавых таблетак перад устаноўкай іх у стрыжні. Стыржні з нержавеючай сталі з'яўляюцца асноўным складнікам складанай канструкцыі цеплавыдзяляльных зборак (ЦВЗ), што і з'яўляецца ядзерным палівам.
Асаблівасць замовы складаецца ў тым, што станок будзе мантавацца ў спецыяльныя боксы для абароны абслуговага персаналу ад радыяцыі, і яго рамонт у выпадку ўзнікнення непаладак вельмі праблематычны, растлумачылі спецыялісты. Таму карпарацыя "ТВЭЛ" прад'яўляе асаблівыя патрабаванні да якасці абсталявання. Віцяблянам удалося атрымаць заказ у вострай канкурэнтнай барацьбе з нямецкімі і іспанскімі станкабудаўнікамі. "Вістан" супрацоўнічае з прадпрыемствамі, якія ўваходзяць у карпарацыю "ТВЭЛ", з 2001 года, і шліфавальныя станкі з віцебскай маркай выдатна зарэкамендавалі сябе ў працы, адзначылі на заводзе. Акрамя таго, "Вістан" укамплектуе новы станок камплектуючымі вядучых нямецкіх і амерыканскіх вытворцаў - гэта адна з умоў кантракту.
РУП "Вістан" з'яўляецца адным са старэйшых машынабудаўнічых прадпрыемстваў Беларусі і найбуйнейшым у СНД вытворцам станкавой прадукцыі. Прадпрыемства выпускае больш за 50 базавых мадэляў паўаўтаматаў. На долю новай прадукцыі прыпадае каля 40% аб'ёму вытворчасці. Сістэма менеджменту якасці вытворчасці станкавой прадукцыі сертыфікавана ў адпаведнасці са стандартам ІСО 9001-2001.-0-