Віцябляне пазмагаюцца ў прызнаннях у любові
20 студзеня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Віцябляне пазмагаюцца ў прызнаннях у любові. Конкурс, прымеркаваны да Дня ўсіх закаханых, абвясціў Віцебскі мастацкі музей, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў гэтай установе культуры.
Любові ўсе ўзросты падуладныя, таму да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца ўсе ахвотныя. Удзельнікі павінны зрабіць валянцінку і напісаць яркае, незвычайнае прызнанне ў любові. Памер, матэрыял і тэхніка выканання валянцінак могуць быць самымі разнастайнымі. Арганізатары вырашылі не абмяжоўваць фантазію аўтараў ні ў чым: арыгінальнасць толькі вітаецца.
Прыём работ пачнецца 1 лютага, а вынікі конкурсу будуць падведзены 12 лютага на адкрыцці выстаўкі "Тысяча і адно прызнанне ў любові". Шэсць удзельнікаў, якія зрабілі самыя маляўнічыя і запамінальныя валянцінкі, атрымаюць у якасці прыза запрашальны білет на год на наведванне ўсіх выставак і экспазіцый музея.-0-