Віцябляне сёння змогуць назіраць першую рэпетыцыю параду да Дня Перамогі
6 мая, Віцебск /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. Нястомныя віцябляне сёння змогуць назіраць першую рэпетыцыю парада да 9 мая, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў 103-й асобнай гвардзейскай мабільнай брыгадзе.
У Дзень Перамогі войскі Віцебскага гарнізона ўпершыню пройдуць святочным маршам пад гукі ваеннага аркестра перад ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны і жыхарамі горада. Каб паказаць сваё страявое майстэрства, дэсантнікі, супрацоўнікі МНС, воіны чыгуначнага батальёна, пагранічнай часці і ўнутраных войскаў (усяго каля 300 чалавек) правядуць рэпетыцыі на плошчы Перамогі познім вечарам у 22.00.
Страявыя трэніроўкі будуць праходзіць на працягу двух дзён па два гадзіны. На гэты час будзе перакрыты рух па цэнтральнай магістралі горада.
Дзень Перамогі ў Віцебску як заўсёды пройдзе ўрачыста і святочна. Галоўнай падзеяй стане шэсце ветэранаў і грамадскасці, ускладанне кветак да мемарыялаў загінулых. На плошчах і ў мікрараёнах пройдуць святочныя канцэрты творчых калектываў.-0-