Віцябляне змогуць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю

Витебчане смогут получить бесплатную юридическую консультацию

Міністэрства юстыцыі Беларусі пры ўдзеле Беларускай натарыяльнай палаты і Рэспубліканскай калегіі адвакатаў з 25 красавіка па 5 мая правядзе акцыю «Права на службу людзям», прысвечаную 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

28 красавіка жыхары Віцебска змогуць атрымаць бясплатныя кансультацыі вопытных спецыялістаў па пытаннях, звязаных з прымусовым выкананнем судовых пастановаў і іншых выканаўчых дакументаў, працай натарыята і ЗАГСаў, дзейнасцю адвакатаў і асоб, якія ажыццяўляюць юрыдычныя паслугі, а таксама па іншых прававых пытаннях, якія адносяцца да сферы юстыцыі.

Для ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны прадугледжана магчымасць звароту па тэлефоне з папярэдняй заяўкай аб аказанні ім неабходнай прававой кансультатыўнай дапамогі з наступным іх наведваннем на даму. Пакінуць папярэднюю заяўку можна па нумары: 8 (0212) 47-40-64.

28 красавіка ў памяшканні ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама па вуліцы Праўды, 34 у Віцебску прыём будуць весці работнікі ўпраўлення юстыцыі аблвыканкама, натарыята, ЗАГСаў, судовыя выканаўцы. Бясплатныя кансультацыі можна будзе атрымаць з 10 да 12 гадзін.

Выніковая акцыя адбудзецца 5 мая з 10.00 да 13.00 у Міністэрстве юстыцыі (г.Мінск, вул.Калектарная, 10). Папярэдне запісацца на прыём можна па тэлефоне: 200-97-55. Для ветэранаў ВАВ папярэдняя запіс будзе ажыццяўляцца па тэлефоне: 200-03-84.