Віцябляне змогуць пазнаёміцца з вядомым астраномам Віталем Неўскім
У сакавіку ў "Духоўскім кругляку" адбылося знаёмства з вучоным, загадчыкам кафедры інжынернай фізікі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. Машэрава, аўтарам падручнікаў і публікацый па астраноміі Уладзімірам Голубевым.
Віталь Неўскі – гэта яго самы "зорны" вучань. Ён адкрыў шэраг новых нябесных цел. Адзін астэроід назваў у гонар настаўніка – "Голубеў". Дзякуючы Неўскаму ў Сонечнай сістэме з'явіўся астэроід "Віцебск". Дарэчы, гэты аб'ект быў адкрыты з дачнага пасёлка пад Віцебскам. Тут у пачатку 90-х Віталь, яшчэ будучы зусім юным, да службы ў арміі, стварыў першую ў краіне прыватную абсерваторыю. На рахунку беларускага астранома таксама некалькі коMET.
Акрамя гутаркі з выдатным астраномам, арганізатары сустрэчы абяцаюць, што госці ўбачаць плямы на Сонцы. Такі шанц прадаставіць клуб віцебскіх астраномаў-аматараў.