Віцябляне Уладзіслаў Ганчароў і Алег Ряўцаў вярнуліся з Кубка свету з сярэбранымі медалямі

Два сярэбраныя медалі заваявалі віцябляне на трэцім этапе Кубка свету па скачках на батуце, які завяршыўся ў мінулыя выхадныя ў Хабараўску.

Свой высокі клас пацвердзіў Уладзіслаў Ганчароў. У індывідуальных спаборніцтвах алімпійскі чэмпіён прайграў толькі спартсмену з Кітая Гаю Лэю. Другое срэбра Уладзіслаў заваяваў у мужчынскіх сінхронных скачках у дуэце з яшчэ адным віцяблянінам Алегам Рабцавым. А перамаглі ў гэтай намінацыі прадстаўнікі ЗША Джэфры Глюкштэйн і Аляксей Шостак.

"Віцебскія весці". Фота belta.by