Віцяблянін 120 дзён у годзе не адрываючы мабільнік ад вуха
Віцяблянін у 2012 годзе нагаварыў 120 дзён па мабільным тэлефоне. Пра гэта паведаміў сёння дырэктар Віцебскага філіяла СТАА "МТС" Уладзіслаў Андрэйчанка на прэс-канферэнцыі, прысвечанай 10-годдзю працы кампаніі ў Віцебскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Самы гаваркі абанент Віцебскай вобласці трэцюю частку года не адрыў трубку ад вуха. І нічога, не хварэе", - адзначыў дырэктар філіяла. Ён выказаў здагадку, што праца віцябляніна патрабуе пастаянных тэлефонных перамоваў. А вось самы актыўны інтэрнэт-карыстальнік выкарыстаў у 2012 годзе каля 1500 ГБ трафіку. Самымі размоўнымі гарадамі рэгіёну аказаліся Віцебск і Паставы.
У Віцебскай вобласці налічваецца 1,03 млн. абанентаў МТС, што складае 85% насельніцтва рэгіёну, а таксама 3300 кліентаў сярод юрыдычных асоб. "Нягледзячы на тое, што мы займаем лідзіруючыя пазіцыі ў рэгіёнах, мы працягваем расці", - адзначыў першы намеснік генеральнага дырэктара СТАА "МТС" Яўген Бранцаў. Кампанія ўстанавіла ў Віцебскай вобласці 738 базавых станцый 2G і 276 - 3G. На самых загружаных базавых станцыях сотавы аператар уключае трэцюю нясучую радыёчастоту. Амаль 190 3G-станцый у рэгіёне падтрымліваюць тэхналогію хуткаснай перадачы дадзеных DC-HSDPA, якая ў ідэале дазваляе выходзіць у Інтэрнэт на хуткасцях да 42 Мбіт/с.
Першы намеснік гендырэктара звярнуў увагу, што за апошнія дзесяць гадоў выдаткі беларусаў на паслугі сотавага аператара зменшыліся ў тры разы. Калі ў 2002 годзе беларус штомесяц марнаваў на сотавую сувязь $15, то цяпер - $5.
Уладзіслаў Андрэйчанка адзначыў, што вялікую ролю ў развіцці сеткі адыгрываюць самі абаненты. Каля 30% паступаючых скаргаў на якасць сотавай сувязі абгрунтаваныя аб'ектыўнымі фактарамі. "Мы гэтыя непаладкі аператыўна фіксуем і ўстараняем", - запэўніў ён.
Беларуска-расійскае сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю "Мабільныя ТэлеСістэмы" прадастаўляе ў Беларусі паслугі сотавай сувязі ў стандарце GSM 900/1800 з 2002 года, а таксама ў стандарце UMTS - з 2010 года. Заснавальнікамі СТАА з'яўляюцца РУП "Белтэлекам" (51% статутнага капіталу) і расійскае ААТ "Мабільныя ТэлеСістэмы" (49%)