Віцяблянін Яраслаў Барысаў стаў сярэбраным прызёрам Міжнароднай алімпіяды па інфарматыцы

Витебчанин Ярослав Борисов стал серебряным призером Международной олимпиады по информатике
Вучань 11 класа гімназіі №8 горада Віцебска Яраслаў Барысаў паспяхова выступіў на 31-й Міжнароднай алімпіядзе па інфарматыцы сярод школьнікаў у Азербайджане, якая праходзіла з 4 па 11 жніўня ў Баку. Ён заваяваў сярэбраны медаль.

Падрыхтавала таленавітага вучня настаўніца інфарматыкі Вераніка Лакціна. Гэта другі медаль Яраслава сёлета. У студзені на 15-й Міжнароднай Жаутыкаўскай алімпіядзе па інфарматыцы ў Казахстане Яраслаў заваяваў бронзавы медаль.