Віцяблянін Максім Нядосекаў названы найлепшым лёгкаатлетам Беларусі па выніках сезона

Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі падвяла вынікі сезона-2018 і ўзнагародзіла найлепшых спартсменаў і іх трэнераў спецыяльнай прэміяй «Атлетыка». Узнагароды ў 13 намінацыях уручылі ў Мінску, цырымонія праводзілася ў пяты раз.

Наймоцнымі ў краіне прызнаны Вольга Мазуронак і наш зямляк Максім Недасекаў. Яшчэ адну бронзавую статуэтку Максім, сярэбраны прызёр у скачках у вышыню чэмпіянату Еўропы 2018 года, атрымаў у намінацыі «Моладзь».

Акрамя яго, на сцэну паднімаліся Елізавета Дорц з Докшыц (золата ў штурханні ядpa на юнацкім чэмпіянаце Еўропы) і Аляксей Аляксандравіч з Чашнік (золата ў штурханні ядpa на тым жа турніры).

У намінацыі «Учынак года» суддзі адзначылі аршанскую бягуху Аліну Талай, якая выйшла на дыстанцыю ў фінале чэмпіянату Еўропы з пераломам ступні.

Таксама «Атлетыкі» ўдастоены трэнеры з Віцебскай вобласці Таццяна Нарэйка і Ігар Варанцоў.

"Віцебскія весці".