Віцяблянін асуджаны да 25 гадоў пазбаўлення волі за забойства з асаблівай жорсткасцю

7 верасня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Віцяблянін асуджаны да 25 гадоў пазбаўлення волі за забойства з асаблівай жорсткасцю, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА пракурор аддзела па наглядзе за законнасцю судовых пастановаў па крымінальных справах і аналізу судовай практыкі Дзмітрый Арэхва. Мужчыну 1955 года нараджэння, якога яго былая жонка не пусціла ў кватэру, прытуліла суседка. За сваю дабрыню 79-гадовая пенсіянерка паплацілася жыццём: у стане алкагольнага ап'янення раней неаднаразова асуджаны за забойствы, рабаванні і разбоі мужчына нанёс ёй каля 20 удараў нажом і рукамі, а затым выкраў ордэны і ўзнагароды, атрыманыя за ўдзел у Вялікай Айчыннай вайне. За забойства з асаблівай жорсткасцю мужчына асуджаны на 25 гадоў пазбаўлення волі. У канцы жніўня прыгавор уступіў у законную сілу. Як адзначылі ў пракуратуры, гэта самы суровы прыгавор, вынесены ў Віцебскай вобласці ў гэтым годзе. Падобныя пакаранні прымяняюцца дастаткова рэдка. Так, напрыклад, у мінулым годзе такое рашэнне выносілася толькі адзін раз.-0-