Віцяблянін зарабіў на нелегальным абмене валют звыш Br38 млн.

16 красавіка, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Віцебскія фінансавыя міліцыянеры спынілі незаконную дзейнасць у сферы валютна-абменных аперацый жыхара Віцебска, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК Віцебскай вобласці. У валютчыка канфіскавана $3,8 тыс., Br530 тыс. і 160 еўра. Мужчына займаўся незаконнымі валютнымі аперацыямі са снежня 2009 года па сакавік бягучага года, зарабіўшы на нелегальным промысле больш за Br38 млн. Па дадзеным факце ўзбуджана крымінальная справа па частцы 1 арт. 233 Крымінальнага кодэкса Беларусі ("Незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць, звязаная з атрыманнем даходу ў асабліва буйным памеры"). З пачатку года ў Віцебскай вобласці гэта першы факт крымінальнага пераследу за незаконны абмен замежных валют. Акрамя таго, за аналагічную дзейнасць два чалавекі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, памер штрафных санкцый склаў больш за Br2,1 млн. Усяго ў валютчыкаў-нелегалаў канфіскавана валюты і беларускіх рублёў на суму, якая перавышае ў эквіваленце Br21,4 млн.-0-