«Віцяблянка» вывучыць сакрэты фэшн-індустрыі ў замежных дызайнераў і прадстаўнікоў модных брэндаў

Прадстаўнікі «Віцебчанкі» 1-2 чэрвеня сустрэнуцца з расійскімі і замежнымі дызайнерамі, уладальнікамі модных брэндаў, буйных гандлёвых сетак у рамках Міжнароднай бізнес-платформы па аўтсорсінгу для лёгкай прамысловасці, якая ўпершыню пройдзе ў Маскве.

Акрамя КУВП «Віцебчанка» толькі два беларускія прадпрыемствы – ААТ «Купалінка» і ААТ ПТА «Палессе» – плануюць прэзентаваць сябе ў расійскай сталіцы.

Як адзначыла прэзідэнт кампаніі-арганізатара – Рускай асацыяцыі ўдзельнікаў фэшн-індустрыі – Гюльнара Бабіч, да ўдзелу ў бізнес-платформе запрошаны прадстаўнікі фабрык, якія выпускаюць мужчынскае, жаночае і дзіцячае адзенне, з 20 краін: Арменіі, Балгарыі, Бангладэш, Беларусі, Італіі, Індыі, Інданезіі, Казахстана, Кыргызстана, Кітая, Карэі, Малдовы, Партугаліі, Румыніі, Расіі, Узбекістана, Чэхіі і інш.

Спецыялісты гэтых прадпрыемстваў атрымаюць магчымасць у поўнай меры прапрацаваць пытанне па прасоўванні сваіх паслуг на расійскім рынку, вывучыць попыт, а таксама змогуць выбраць найбольш прывабныя і выгадныя ўмовы для развіцця бізнесу. Больш за 130 гандлёвых марак выказалі жаданне пагутарыць з вытворцамі напрамую.

Варта адзначыць, што бізнес-платформа не толькі дае шанец прапанаваць свае вытворчыя магутнасці на аўтсорсінгу, але і атрымаць унікальныя аналітычныя дадзеныя па запатрабаванасці паслуг, а таксама сістэматызаваць інфармацыю па цэнавых сегментах і асартыментных групах. Сабраныя звесткі дазволяць развіваць вытворчасць у патрэбных напрамках, арыентуючыся на канкрэтны попыт і робячы акцэнт на закупцы неабходнага абарудавання.

За два дні і 16 гадзін інтэнсіўнай і плённай працы на бізнес-платформе адбудзецца больш за 500 дзелавых сустрэч, пройдуць сесія дзелавых перамоў, канферэнцыя і практычныя сесіі для камерцыйных дырэктараў. Удзельнікі мерапрыемства абмяркуюць праблемы вытворчасці і развіцця прадпрыемстваў, кіраванне рызыкамі, дзяржаўныя банкаўскія праграмы, пытанні лагістыкі, мытнага працэсу, сертыфікацыі і інш.

Па словах начальніка аддзела забеспячэння і збыту КУВП «Віцебчанка» Вольгі Беляевай, на бізнес-платформуіх кампанія ускладае вялікія надзеі. Два дні практычна цалкам распісаны пад сустрэчы з патэнцыйнымі партнёрамі. Цешыць тое, што цікавасць да фабрыкі праявілі буйныя расійскія сеткавыя фірмы і вядомыя вытворцы адзення.

Не сакрэт, што сёння наладзіць актыўнае супрацоўніцтва з гандлёвымі сеткамі, якія прад'яўляюць жорсткія патрабаванні ў плане якасці тавару, асартыментнай палітыкі, узаемаразлікаў, нялёгка. І той факт, што яны ўключаюць «Віцебчанку» ў план сваіх перамоваў, сведчыць аб тым, што прыдзвінскае прадпрыемства мае ўсе шансы выйсці на новы ўзровень развіцця.

Пакуль адны прадстаўнікі «Віцебчанкі» будуць шукаць новыя кантакты ў Расіі, іншыя адправяцца ў Латвію, дзе 2 чэрвеня ў Даўгаўпісе пройдзе IV Міжнародны Усходне-Балтыйскі бізнес-форум. У мерапрыемстве чакаецца удзел Скандынаўскіх краін, Польшчы, а таксама суседніх з Латвіяй дзяржаў. Высланы запрашэнні гарадам-пабрацімам Даўгаўпіса. Па папярэдняй інфармацыі, цікавасць да віцебскай фабрыкі ўжо праявілі не толькі латвійскія, але і нямецкія патэнцыйныя партнёры.

Алена СЫС. Фота Дзмітрыя ОСІПАВА, з архіва «Віцебскіх вестак».