Віцяблянка перамагла ў конкурсе прыгажосці сярод дзяўчат з парушэннем слыху
У Мінску адбыўся рэспубліканскі конкурс прыгажосці сярод дзяўчат з парушэннем слыху "Міс Ідэал-2015".
Фіналісткамі конкурсу сталі восем дзяўчат з Мінска, Жодзіна, Барысава, Віцебска. Удзельніцы праявілі свае таленты ў чатырох намінацыях: візітная картка "Крыху пра сябе", "Мой вясновы стыль", дэфіле ў купальніках "Пляжная мода" і конкурс пераўвасабленняў "Точь-в-точь".
Тытула "Міс Ідэал-2015" удастоена Анастасія Вязоўская з Віцебска. Старшыня журы, фінансавы дырэктар ААТ "Хоум Крэдыт Банк" уручыў пераможцы спецыяльны прыз - сертыфікат аднаго з прэстыжных сталічных ювелірных салонаў.
Анастасія Вязоўская прадставіць гэтай вясной Беларусь на сусветным першынстве - XV Міжнародным конкурсе прыгажосці Miss Deaf World International-2015, які адбудзецца ў Празе.
Дзмітрый Ермаловіч-Дашчынскі, "Віцьбічы"