Віцяблянка выгадаваўшы гарбуз вагой 118 кг

18 лістапада, Мінск /Таццяна Чумакова - БЕЛТА/. Жыхарка Віцебска Алена Кузняцова выгадавала гарбуз вагой 118 кг і стала пераможцам рэспубліканскага конкурсу "Велікан на градцы-2010", перадае карэспандэнт БЕЛТА. Вышыня гарбуза-велікана дасягнула 103 см, у дыяметры ён складае 174 см. Алена Кузняцова адзначыла, што саджала беларускі сорт насення "Юбілейны-70". За гады правядзення рэспубліканскага конкурсу ніхто не выгадоўваў гарбуз больш за 100 кг. Летась самы вялікі гарбуз быў выгадаваны жыхаром Бабруйска, яго вага склала 79 кг. Сярод беларускіх рэкордаў 2010 года таксама кавун вагой 17,65 кг, кабачок - 14,1 кг, баклажан - 510 грам, яблык - 725 грам і груша - 685 грам. Пераможцаў конкурсу выбралі па 26 намінацыях. Рэспубліканскі конкурс "Велікан на градцы" прайшоў ужо 17-ы раз. Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць "Народная газета", Мінсельгасхарч, НПЦ па бульбаводстве і пладаагародніне НАН Беларусі, Саюз фермераў. -0-