Віцяблянка займалася нелегальным перавозам пасажыраў на арандаваным аўтамабілі

7 красавіка, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Падатковыя інспектары Наваполацка спынілі незаконную дзейнасць жыхаркі Віцебска, якая падпрацоўвала прыватнымі перавозкамі на арандаваным аўтамабілі. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Віцебскай вобласці. На працягу месяца прадпрымальная жанчына, якая часова пражывае ў Наваполацку, двойчы трапляла ў поле зроку падатковых органаў за нелегальную перавозку пасажыраў. Віцяблянка падпрацоўвала перавозкамі ў вячэрні і начны час на "Daewoo-matiz", арандаваным ёю ў наваполацкім салоне пракату аўтамабіляў аднаго з віцебскіх прадпрыемстваў. З улікам паўторнасці выяўленага парушэння падаткавікі наклалі арышт на легкавы аўтамабіль коштам Br15 млн., які можа быць канфіскаваны ў даход дзяржавы. Матэрыялы па гэтым факце накіраваны ў гаспадарчы суд Віцебскай вобласці. У адпаведнасці з пунктам 1-1 артыкула 12.7 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Беларусі за ажыццяўленне прадпрымальніцкай дзейнасці без дзяржрэгістрацыі прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу да 100 базавых велічынь. Акрамя таго, санкцыі артыкула прадугледжваюць магчымасць канфіскацыі сродкаў здзяйснення правапарушэння незалежна ад таго, у чыёй уласнасці яны знаходзяцца.-0-