Віцяблянка зарэзала сваю маці
18 сакавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Віцяблянка зарэзала сваю маці, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА следчы-крыміналіст пракуратуры Віцебскай вобласці Уладзімір Байданаў.
Забойства адбылося ў Кастрычніцкім раёне. Размова па душах маці і дачкі, якая суправаджалася ўжываннем спіртных напояў, паступова перайшла ў буйную сварку. У парыве гневу 28-гадовая віцяблянка схапіла кухонны нож і ўсадзіла ў спіну маці. Ад атрыманай раны 50-гадовая жанчына сканала на месцы.
За забойства ў дачыненні да маладой жанчыны ўзбуджана крымінальная справа па ч.1 арт.139 Крымінальнага кодэкса Беларусі, якая прадугледжвае да 15 гадоў пазбаўлення волі. Праводзіцца расследаванне.-0-