Віцяблянка затрымалася ў аконнай рашотцы, спрабуючы выбрацца з замкнёнай кватэры

29 лістапада, Віцебск /Вольга Багачова - БелТА/. Віцяблянка затрымалася ў аконнай рашотцы, спрабуючы выбрацца з зачыненай кватэры, паведаміла карэспандэнту БелТА прэс-сакратар абласнога ўпраўлення МНС Марына Фандо. Кур'ёзны выпадак адбыўся з 46-гадовай жанчынай, якая пражывае на першым паверсе шматкватэрнага дома па праспекце Маскоўскага. Збіраючыся выйсці на вуліцу, яна выявіла, што ўваходныя дзверы заблакіраваны. Віцяблянка не разгубілася і вырашыла выбрацца праз акно. Усталяваная на ім жалезная рашотка яе не збянтэжыла. Затрымаўшыся паміж прутамі, палонніца зразумела, што без дапамогі спецыялістаў усё ж такі не абыдзецца, і выклікала праз выпадковых прахожых супрацоўнікаў МНС. Вызваленая з дапамогай гідраўлічнага інструмента жанчына ад шпіталізацыі адмовілася.-0-