Віцебшчына прыме ўдзел у міжнародным праекце па прафілактыцы неінфекцыйных захворванняў
Конкурс з'яўляецца часткай разлічанага да 2019 года спецпраекта ЕС-АНА, прызванага знізіць захворванне, выкліканае курэннем, злоўжываннем алкаголем, нездаровым харчаваннем, недастатковай фізічнай актыўнасцю. Не менш важныя напрамкі – барацьба з онказахворваннямі з дапамогай укаранення скрынінгавых праграм, скарачэнне траўматызму сярод непаўналетніх, умацаванне сістэмы медыцынскай дапамогі, аказваемай маці і дзецям, а таксама падтрымка сістэмы аховы здароўя з упорам на першасную дапамогу.
Мяркуецца, што Віцебская вобласць атрымае 3-4 гранты. Удзел у міжнародным праекце дазволіць рэгіёну яшчэ эфектыўней працаваць у пытаннях прафілактыкі і, самае галоўнае, ініцыяваць у насельніцтва клопат пра ўласнае здароўе, лічыць начальнік упраўлення аховы здароўя аблвыканкама Юрый Дзеркач.
Сёння перад мясцовымі выканкамамі, зацікаўленымі ўпраўленнямі, аддзеламі і службамі стаіць задача прапанаваць свой план мерапрыемстваў па зададзеных напрамках. Як растлумачыў Юрый Мікалаевіч, у далейшым яны будуць фінансавацца як з боку ўпраўлення аховы здароўя ў межах прадугледжаных праграм, так і з боку ПРААН.
Менавіта ўзмацненне прафілактыкі – адзін з важных арыенціраў, які задаў айчыннай ахове здароўя кіраўнік дзяржавы на пятым Усебеларускім народным сходзе. У пытаннях захавання здароўя насельніцтва і забеспячэння дэмаграфічнай бяспекі ў краіне гэта напрамак гуляе вялікую ролю.
Наталля Рыжкова, «Віцебскія весці».