Віцебшчына далучыцца да рэспубліканскай акцыі «15 гадоў праходзім дзяржтэхагляд разам»
На дыягнастычных станцыях УП «Белцехагляд» у перыяд з 4 ліпеня па 6 жніўня 2018 года пройдзе рэспубліканская прафілактычная акцыя. Яе задача – распавесці пра сістэму дзяржтэхагляду, створаную ў рэспубліцы Беларусь за 15 гадоў, і дапамагчы аўтамабілістам ездзіць на спраўным транспартным сродку.
Асаблівая ўвага — добрасумленным аўтамабілістам: тым, хто ўжо ў 10-ы ці 15-ы раз праходзіць дзяржтэхагляд на адным і тым жа транспартным сродку.
Акцыя «15 гадоў праходзім дзяржтэхагляд разам» стартуе на ДС № 167 (г. Віцебск, вул. 6-я Суражская, д. 9а, тэл. 80212 67-55-70). На працягу тыдня жыхары Віцебска і Віцебскай вобласці, госці рэгіёну могуць прайсці дзяржтэхагляд на гэтай дыягнастычнай станцыі і атрымаць падарунак.