Віцебшчына – другая сярод рэгіёнаў Беларусі па колькасці зарэгістраваных рамеснікаў

Витебщина – вторая среди регионов Беларуси по количеству зарегистрированных ремесленников

Згодна афіцыйным даным Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь у нашай краіне ўстойліва расце колькасць грамадзян, якія рэалізуюць зробленую сваімі рукамі прадукцыю ў адпаведнасці з нормамі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №225 «Аб некаторых пытаннях ажыццяўлення фізічнымі асобамі рамеснай дзейнасці».

Згодна афіцыйным даным Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь у нашай краіне ўстойліва расце колькасць грамадзян, якія рэалізуюць зробленую сваімі рукамі прадукцыю ў адпаведнасці з нормамі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №225 «Аб некаторых пытаннях ажыццяўлення фізічнымі асобамі рамеснай дзейнасці». Нагадаем, названы дакумент канкрэтызуе, што менавіта ставіцца да гэтага віду дзейнасці, а таксама вызначае памер грашовага збору: адна базавая велічыня ў год.

Паколькі сума невялікая, а народных майстроў у нас заўсёды хапала, штогод усё больш людзей карыстаюцца магчымасцю прадаваць зробленыя сваімі рукамі рэчы на законных падставах. Так, на 1 студзеня 2015 года збор за ажыццяўленне такой дзейнасці па ўсёй краіне заплацілі 8 776 фізічных асоб, што на 693 чалавекі больш за аналагічны паказчык мінулага года. Па колькасці зарэгістраваных рамеснікаў лідзіруе горад Мінск — 1 913. На другой пазіцыі апынулася Віцебская вобласць — 1 427. Ад яе няшмат адстала Брэстчына.

Дарэчы, у снежні 2014 года прыняты новы дакумент, у адпаведнасці з якім ва вышэйзгаданы Указ №225 былі ўнесены змены і дапаўненні. Пералік відаў рамеснай дзейнасці дапоўнены вырабам мыла і гіляшаваннем. А рэалізоўваць свае тавары майстрам дазволена не толькі самастойна, але і на падставе грамадзянска-прававых дагавораў, якія заключаюцца з юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі.

Лілія Іўчанка, "Віцебскія весці"