Віцебск 22 студзеня стане рынгам для брэйк-дансэраў вобласці

21 студзеня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Віцебск стане рынгам для брэйк-данс-майстроў вобласці. Усе амата́ры і прыхільнікі гэтага танцавальнага напрамку збяруцца 22 студзеня ў горадзе на Дзвіне, каб на адкрытым абласным чэмпіянаце выбраць найлепшых танцораў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскім абласным камітэце БРСМ. На танцавальнае спаборніцтва "Сіла двух", якое пройдзе ў культурна-дзелавым цэнтры "Першамайскі", прыедуць каля 20 каманд з усяго рэгіёна. Пры гэтым буйныя гарады будуць прадстаўлены ў большай ступені, чым сельскія раёны. Так, толькі з Віцебска заяўкі на ўдзел падалі шэсць каманд. Кампазіцыі, пад якія давядзецца танцаваць, удзельнікі чэмпіянату вызначаць самі. Адзіная ўмова конкурсу - узрост брэйк-данс-майстроў павінен быць не меншы за 14 гадоў. Па выніках чэмпіянату ўсе ўдзельнікі будуць адзначаны прызамі. Тройка пераможцаў атрымае кубкі і ганаровае права прадставіць Віцебскую вобласць 13 лютага на рэспубліканскім чэмпіянаце. Іх вызначыць журы, у склад якога ўвойдуць прафесійныя танцоры брэйк-данса з Мінска. Больш таго, яны дадаткова выберуць найлепшага танцора рэгіёна і правядуць майстар-клас для ўсіх удзельнікаў. Арганізатарам мерапрыемства выступаюць Віцебскі абласны і гарадскі камітэты БРСМ.-0-