Віцебск рыхтуецца шырока адзначыць 70-годдзе 103-й мабільнай брыгады
Віцебск рыхтуецца шырока адзначыць 70-годдзе 103-й асобнай гвардзейскай мабільнай брыгады сіл спецыяльных аперацый УС Беларусі.
Як распавёў старшыня абласной арганізацыі Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане Валерыян Мацкевіч, на ўрачыстасці запрошаны 260 гасцей з Беларусі, Расіі, Украіны, Малдовы, Казахстана. У іх ліку цяперашні і былыя камандуючыя ВДВ Расіі Уладзімір Шаманаў, Георгій Шпак і Валерый Яўтуховіч, прэзідэнт Інгушэціі Юнус-Бек Еўкураў, паўнамоцны прадстаўнік Прэзідэнта РФ па Прыволжскай федэральнай акрузе Міхаіл Бабіч, дэпутат Дзяржаўнай Думы РФ Франц Клінцэвіч, сыны легендарнага камандуючага ВДВ СССР Васіля Маргелава Аляксандр і Віталь.
У юбілейных урачыстасцях плануецца ўдзел міністра абароны Беларусі генерал-маёра Андрэя Раўкова, камандуючага сіламі спецыяльных аперацый генерал-маёра Вадзіма Дзенісенкі, старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па нацыянальнай бяспецы Валерыя Гайдукевіча.