Віцебск і Белаярскі раён Расіі падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве органаў мясцовага самакіравання
Дакумент падпісалі старшыні Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў і Думы Белаярскага раёна падчас святкавання Дня Белаярскага раёна, на якое была запрошана і дэлегацыя з беларускага абласнога цэнтра. "Пагадненне дапаўняе дагавор аб пабрацімстве, які быў заключаны паміж нашымі адміністрацыйнымі адзінкамі ў мінулым годзе. Яно накіравана на паглыбленне ўзаемадзеяння, абмен вопытам работы органаў мясцовага самакіравання, а таксама адкрывае больш глыбокія магчымасці для рэалізацыі сумесных праектаў у сферы эканомікі", - распавёў Уладзімір Белевіч.
У прыватнасці, прадстаўнікі дзелавых колаў расійскага рэгіёна праявілі сур'ёзную зацікаўленасць да работы віцебскіх будаўнічых арганізацый, абмяркоўваліся таксама магчымасці адкрыцця гандлёвых аб'ектаў вядомых віцебскіх вытворцаў абутку "Белвест" і "Марка" у Белаярскім раёне.
Вольга Багачова - БЕЛТА.