Віцебск і Цзінань плануюць і надалей развіваць сумеснае эканамічнае, навуковае і культурнае супрацоўніцтва

Витебск и Цзинань планируют и дальше развивать совместное экономическое, научное и культурное сотрудничество

Гарады падтрымліваюць пабрацімскія адносіны з 2009 года, а ў 2014-м паміж Віцебскім гарвыканкамам і Урадам Цзінаня быў падпісаны мемарандум аб узаемаразуменні.

На працягу ўсіх гадоў адносіны паміж гарадамі-пабрацімамі развіваюцца ў эканоміцы, адукацыі, культуры, турызме і іншых сферах жыццядзейнасці. Перспектывам супрацоўніцтва па ўсіх выбраных напрамках была прысвечана і новая сустрэча партнёраў.

Падзякаваўшы за прынятае запрашэнне кітайскую дэлегацыю, якую ўзначальваў віцэ-мэр Цзінаня спадар Ван Іцай, старшыня гарвыканкама Віктар Мікалайкін адзначыў, што ў апошні час адносіны Віцебска з КНР актывізаваліся. Адзін са паказчыкаў — знешнегандлёвы таваразварот паміж нашым горадам і Кітаем, які займае другое месца пасля Расіі (пяць гадоў таму гэта было 10-е). У мінулым годзе ён склаў больш за сто мільёнаў долараў ЗША.

— Магчыма, таваразварот не такі вялікі для Кітая, але ж узрос у параўнанні з ранейшым годам, а значыць, ёсць патэнцыял для далейшага яго росту, — падкрэсліў Віктар Паўлавіч.

У партнёрскай сустрэчы прынялі ўдзел прадстаўнікі і кіраўнікі адміністрацыйных адзінак гарадоў, структурных кіраўніцкіх падраздзяленняў, дзелавых колаў. І Віктар Мікалайкін выказаў надзею, што пры наладжаных кантактах усім трэба будзе плённая праца. У прыватнасці, ён пацвердзіў, што Віцебск гатовы разгледзець самыя розныя прапановы кітайскага боку і формы супрацоўніцтва па стварэнні парка высокіх тэхналогій.

Дарэчы, па задуме — гэта будучае сумесным прадпрыемства «Віцебская сіліконавая даліна — парк інфармацыйных і інавацыйных тэхналогій». Асноўны акцэнт будзе зроблены на IT-сферу, інфармацыйнае і прамысловае праграмаванне, а на другім этапе парк можа стаць індустрыяльнай зонай...

Віктар Мікалайкін таксама прадставіў Віцебск як горад, адкрыты да супрацоўніцтва ў галіне культуры, адукацыі, аховы здароўя, спорту, падкрэсліўшы, што кожная адпаведная структура ў Віцебску і ў Цзінані можа наладжваць масты паміж сабой самастойна і выводзіць гэтыя кантакты на больш высокі ўзровень.

Кіраўнік дэлегацыі з Цзінаня Ван Іцай пазнаёміў кіраўніцтва Віцебска з сустрэчнымі прапановамі, а менавіта — Цзінань можа прымаць на бясплатнае навучанне беларускіх школьнікаў з гарадоў-пабрацімаў, з выдзяленнем стыпендыі (акрамя праезду і пражывання), дэлегацыі на штогадовы фестываль «Горад крыніц», спартсменаў — на Усекітайскую алімпіяду. Гатовыя кітайскія партнёры разглядаць новыя напрамкі супрацоўніцтва.

Пасля афіцыйнага прыёму госці наведалі СШ №44, дзе з 2002 года дзеці вывучаюць кітайскую мову, культуру і традыцыі гэтай краіны, пабывалі ў мастацкім і краязнаўчым музеях.

Наталля Крупіца. Фота Алега Клімовіча. «Віцьбічы».