Віцебск і Валгаград падпісалі «Дарожную карту» па развіцці двухбаковага супрацоўніцтва
Яшчэ адна мэта візіту — выпрацоўка і ўзгадненне плана сумес ных дзеянняў Валгаграда і Віцебска ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва паміж гарадамі. У ходзе сустрэчы кіраўнік Валгаграда Андрэй Косалапаў і першы намеснік старшыні Віцебскага гарвыканкама Валянцін Цветкаў абмеркавалі, зацвердзілі і змацавалі подпісамі план канкрэтных мерапрыемстваў на 2017 – 2018 гады, а таксама спіс адказных выканаўцаў з кожнага боку.
Спектр маючых адбыцца суме сных ініцыятыў досыць шырокі: арганізацыя відэаканферэнцый з удзелам прадстаўнікоў бізнесу і дзелавых колаў Валгаграда і Віцебска, развіццё турыстычных маршрутаў паміж гарадамі, правядзенне педагагічных анлайн-канферэнцый, міжнародных музычных фестываляў, спартыўных спаборніцтваў, конкурсу сачыненняў навучэнцаў адукацыйных устаноў, прысвечанага 75-годдзю Сталінградскай бітвы, абмен студэнцкімі атрадамі, — усяго больш за 40 мерапрыемстваў.
Андрэй Косалапаў і Валянцін Цветкаў падкрэслілі, што абодва гарады нацэлены на актыўнае супрацоўніцтва, адным з вынікаў якога можа стаць падпісанне афіцыйнага дакумента аб пабрацімстве.
«Віцебскія весці». Фота з адкрытых крыніц.