Віцебск пачаў рыхтавацца да Новага года
17 лістапада, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Віцебск прыхарошваецца да Новага года, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскім гарвыканкаме.
Устаноўка навагодняй елкі, галоўнага атрыбута зімовага свята, пачалася на плошчы Перамогі. Мантаж 35-метровай прыгажуні, якая складаецца з сотні жывых елак, працягнецца да канца першай дэкады снежня, а ва ўсёй сваёй красе яна заззяе агнямі 15 снежня. Святловыя матывы ўбору елкі і ілюмінацыя на плошчы плануецца захаваць у асноўным такімі ж, як і летась.
Акрамя ўпрыгожвання цэнтральнай плошчы горада, працягнуцца работы па аснашчэнні святочнай ілюмінацыяй вуліцы Суворава, Маскоўскага праспекта, праспекта імя Фрунзе і іншых вуліц.
Активную падрыхтоўку да надыходзячых святаў вядуць і прадпрыемствы гандлю вобласці. Многія з іх ужо разгарнулі секцыі з навагоднімі таварамі, расказалі ва ўпраўленні гандлю і паслуг Віцебскага аблвыканкама. Арганізаваны пашыраны гандаль ёлачнымі ўпрыгожаннямі, карнавальнымі касцюмамі, штучнымі ёлкамі, сувенірамі з навагодняй тэматыкай. У крамы паступіла ўжо 88,7 тыс. штук навагодніх падарункавых набораў, выбар якіх дастаткова шырокі. Каля 15 найменняў падарункаў прапанавана ад "Камунаркі" і да 10 - ад "Спартака". Акрамя таго, па жаданні пакупнікоў прадаўцы могуць сфарміраваць падарункавы набор любога аб'ёму.
У бліжэйшы час у вобласці пачнуць праводзіць выставы-продажы, дэгустацыі, рэкламныя акцыі з уручэннем падарункаў, распродажы па зніжаных цэнах. З 1 снежня адкрыюцца перадсвяточныя кірмашы, а з 18 снежня запрацуюць ёлачныя базары.-0-