Віцебск першым сустрэне ўдзельнікаў рэспубліканскага маладзёжнага марафону "65!"

27 красавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Віцебск першым сустрэне ўдзельнікаў рэспубліканскага маладзёжнага марафону "65!", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскім абласным камітэце БРСМ. Па ініцыятыве Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі 28 красавіка на плошчы Перамогі ў Мінску стартуе аўтаматапрабег "Дарогамі Перамогі". Яго ўдзельнікамі стануць ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, творчая моладзь, зоркі беларускай эстрады, навучэнцы цэнтраў тэхнічнай творчасці, прадстаўнікі органаў і падраздзяленняў унутраных спраў, Узброеных Сіл, МНС. Разам яны пранясуць эстафету "Агню Памяці", запаленага ад Вечнага агню на плошчы Перамогі ў сталіцы па ўсіх рэгіёнах рэспублікі. Першымі ўдзельнікаў марафону сустрэнуць моладзь і ветэраны Віцебска, прадстаўнікі мясцовых органаў улады, навучэнцкая і студэнцкая моладзь. Разам яны прымуць удзел у мітынгу, які адбудзецца каля помніка "Ордэн Перамогі", стануць сведкамі ганаровай акцыі па прыёме студэнтаў у рады БРСМ, убачаць яркае спартыўна-тэхнічнае шоу, выступленне байкераў. Увечары ў абласным тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання ветэранаў і інвалідаў адбудзецца ўрачыстае ўручэнне юбілейных медалёў і дабрачынны канцэрт "НАСЛЕДНИКИ Перамогі", а на пляцоўцы каля канцэртнай залы "Віцебск" актывісты БРСМ арганізуюць тэматычныя флэш-акцыі, там жа пройдзе паказальнае выступленне супрацоўнікаў аховы МУС. Наступным пунктам прызначэння ўдзельнікаў акцыі стане Магілёў, пасля якога іх чакаюць у Гомелі, Брэсце і Гродне. Завершыцца маладзёжны марафон 3 мая канцэртнай праграмай "Салют Перамозе" ля мемарыяльнага комплексу "Курган Славы". -0-