Дэлегацыя горада-пабраціма Геленджык наведала Віцебск

Витебск посетила делегация города-побратима Геленджик
Як распавёў намеснік старшыні Віцебскага гарвыканкама Пётр Падгурскі, наш рэгіён звязаны з Геленджыкам эканамічнымі і культурнымі адносінамі. Цяпер наладжана супрацоўніцтва і ў плане патрыятычнага выхавання. Пастаянна кантактуюць пошукавыя атрады дзвюх краін.


У складзе расійскай дэлегацыі была кіраўніца Грамадскай палаты Геленджыка, намеснік старшыні гарадской думы Таццяна Рой, якая з'яўляецца дырэктарам мясцовага хлебазавода, таму невыпадкова, што візіт пачаўся з наведвання ААТ «Віцебскхлебпрам». Гасцей пазнаёмілі з вытворчасцю. Як аказалася, у хлебапёкаў дзвюх дзяржаў шмат агульнага: ад рэцэптуры хлебабулачных вырабаў да абсталявання і тэхналогій выпечкі. Таццяна Генадзьеўна прызналася, што ўпершыню ў нашай краіне і гасціннасць беларусаў (да горада-пабраціма дэлегацыя пабывала ў Мінску і Баранавічах) прыемна ўразіла.


Затым адбылося ўрачыстае мерапрыемства ў СШ №8, якая носіць імя героя-падводніка Анатоля Іспенкова. Яно стала заключным акордам патрыятычнай акцыі «Вялікая і Малая Зямля», арганізаванай міжнародным рухам «Марское братэрства – непарушнае!» і прысвечанай малавядомым старонкам подзвігу савецкага народа на Кубанскім плацдарме ў гады Вялікай Айчыннай вайны, захаванню памяці аб беларусах, якія прымалі ўдзел у бітве. Сярод ганаровых гасцей былі прадстаўнікі гарадской і раённай улад, ветэраны Ваенна-марскога флоту, а таксама сястра Анатоля Іспенкова Зінаіда Вінаградава.

Кіраўнік руху Арсен Крыцкі (на фота) распавёў пра белыя плямы гісторыі, калі пад Геленджыкам склаў галаву першы марскі дэсант. У памяць пра герояў на месцы іх гібелі ўсталяваны паклонны крыж. Прысутныя паглядзелі ўрывак з фільма пра ўраджэнца Беларусі, Героя Савецкага Саюза, віцэ-адмірала Георгія Халастнякава, якога памятаюць не толькі на радзіме, але і ў Расіі. 
Старшыня абласнога аддзялення Беларускага саюза ваенных маракоў Анатоль Кавалёў нагадаў пра подзвіг Анатоля Іспенкова,

які служыў у адной часці з яго сынам Віктарам. Ён ужо ў мірны час цаной уласнага жыцця выратаваў саслужыўцаў на атамнай падводнай лодцы «Камсамолец».

Дарэчы, імя Анатоля Испенкова носіць не толькі школа, але і піянерская дружына. Яе кіраўнікі ўрачыста прынялі ў свае шэрагі ганаровых гасцей і павязалі ім чырвона-зялёныя гальштукі.

У znak пабрацімскіх сувязяў двух гарадоў Таццяна Рой перадала Пятру Падгурскаму сцяг Геленджыка. За вялікі ўклад у патрыятычнае выхаванне і захаванне памяці аб героях вайны прадстаўнікі Краснадарскага краю ўзнагародзілі памятнымі знакамі актывістаў руху і прадстаўнікоў СМІ.

Вынікам акцыі «Вялікая і Малая Зямля» стане стварэнне грамадскага расійска-беларускага патрыятычнага цэнтра імя Георгія Халастнякава ў Геленджыку, дзе будуць займацца праектамі, што спрыяюць умацаванню дружбы паміж нашымі краінамі.

Алесь Бынькоў. Фота Антона Сцепанішчава. «Віцебскія весці».