Віцебск прымае фестываль кароткаметражных фільмаў Cinema Perpetuum Mobile

Витебск принимает фестиваль короткометражных фильмов Cinema Perpetuum Mobile
Віцебск 1 чэрвеня далучаецца да міжнароднага фестывалю кароткаметражных фільмаў Cinema Perpetuum Mobile, паведамілі віцебскія арганізатары СРМ.

Віцебск 1 чэрвеня далучаецца да міжнароднага фестывалю кароткаметражных фільмаў Cinema Perpetuum Mobile, паведамілі БЕЛТА віцебскія арганізатары СРМ.

Яшчэ ў красавіку фестывальная праграма была паказана ў Мінску, Брэсце, Магілёве, Баранавічах, Мазыры, Салігорску. І, нарэшце, дабралася да Віцебска, дзе на працягу тыдня любы ахвотны зможа дакрануцца да цудоўнага свету кароткаметражнага кіно ў кампаніі сяброў на арт-базе vitebsk4me ( вул. Кастрычніцкая, 13).

Уся сёлетняя праграма прадстаўлена 110 фільмамі з 17 краін-удзельніц, у тым ліку Іспаніі, Францыі, Індыі, Даніі, Нарвегіі. Пачнецца ўсё з паказаў рэгіянальнай секцыі, затым рушаць услед два дні ігравога кіно, дзень конкурснай дакументальнай праграмы, анімацыі, беларускай конкурснай і пазаконкурснай праграм. А завершыцца фестываль у Віцебску 7 чэрвеня эксперыментальнымі фільмамі, якія арганізатары пазначылі як дзен-трэш.

Штогадовы міжнародны кінафестываль Cinema Perpetuum Mobile быў заснаваны ў 2011 годзе беларускай супольнасцю энтузіястаў-кінаманаў "Kinaklub.org". Гэта сацыяльны праект, у якім могуць удзельнічаць усе ахвотныя і які накіраваны на прасоўванне незалежнага аўтарскага кінематографа, развіццё беларускага кіно, а таксама стварэнне пляцоўкі для дыялогу паміж кінасупольнасцямі і кінааматарамі па ўсім свеце.

Кацярына Князева