Віцебск прызнаны найлепшым абласным цэнтрам для бізнесу

Витебск признан лучшим областным центром для бизнеса

Такія вынікі сёлетняга конкурсу "Найлепшы горад (раён) і вобласць для бізнесу Беларусі-2014", які праводзіцца па ініцыятыве Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва сумесна з рэгіянальнымі бізнес-асацыяцыямі пры падтрымцы Міністэрства эканомікі.

Экспертнае журы штогод аналізуе сітуацыю па развіцці прадпрымальніцтва, улічваючы колькасць створаных прадпрыемстваў, уклад прадпрымальнікаў і прыватных суб'ектаў гаспадарання ў эканоміку горада, рэгіёна, колькасць і якасць мерапрыемстваў, праведзеных бізнес-супольнасцямі і органамі ўлады. Усяго ў конкурсе прынялі ўдзел 5 абласцей, 3 абласныя цэнтры, 73 горада (раёны), 4 раёны Мінска.

Сярод лаўрэатаў таксама апынуліся прадстаўнікі Віцебшчыны. У намінацыі "Найлепшы горад (раён) для бізнесу Беларусі-2014" (з колькасцю насельніцтва менш за 50 тыс. чалавек) адзначаны Чашніцкі раён. У намінацыі "Найлепшы горад (раён) для бізнесу Беларусі-2014" (з насельніцтвам больш за 50 тыс. чалавек) лаўрэатам стаў Наваполацк.

Вольга Маслоўская, "Віцебскія весці"