Віцебск шырока адзначыў 70-годдзе 103-й гвардзейскай асобнай мабільнай брыгады сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Беларусі

Витебск широко отметил 70-летие 103-й гвардейской отдельной мобильной бригады сил специальных операций Вооруженных Сил Беларуси

У тържэственых мерапрыемствах прынялі ўдзел кіраўнікі вобласці і горада, Міністэрства абароны Беларусі, ветэраны злучэння, дэлегацыі з Расіі і Украіны.

Удзельнікі ўрачыстасцей ушанавалі памяць загінулых воінаў-інтэрнацыяналістаў ля манумента «Боль». Усклалі кветкі да мемарыяльнай дошкі легендарнага камандуючага ВДВ СССР генерала арміі Васіля Маргелава. Таксама была адкрыта мемарыяльная дошка на будынку былога штаба артылерыйскага палка на вуліцы Цітова.

Асноўныя мерапрыемствы прайшлі ў размяшчэнні брыгады. На ўрачыстым мітынгу начальнік Генеральнага штаба – першы намеснік міністра абароны Беларусі генерал-маёр Алег Белаконеў павіншаваў ветэранаў і асабісты склад са знамянальнай датай і падкрэсліў, што 103-я гвардзейская мабільная брыгада – адно з лепшых злучэнняў Узброеных Сіл, вайскоўцы якога захоўваюць традыцыі сваіх папярэднікаў і ўносяць важкі ўклад у падтрыманне міру на беларускай зямлі. Намеснік старшыні аблвыканкама Уладзімір Церанцьеў павіншаваў прысутных ад імя ўладаў і зачытаў прывітальны адрас губернатара. Камандуючы сіламі спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Беларусі генерал-маёр Вадзім Дзенісенка падкрэсліў, што 2014 год для брыгады быў складаным, але вайскоўцы з гонарам выканалі ўсе пастаўленыя перад імі задачы і годна адлічыліся перад Прэзідэнтам краіны пры наведванні ім злучэння. Камандуючы ВДВ Расіі генерал-палкоўнік Уладзімір Шаманаў сказаў, што дэсантнае братэрства на постсавецкай прасторы ніхто ніколі не адмяніць і падзякаваў за захаванне і прымнажэнне традыцый. Ён таксама адзначыў, што за апошнія тры гады ВДВ Расіі і ССО Беларусі праведзена больш за 30 сумесNых мерапрыемстваў у розных кліматычных умовах. На наступны год намечана беспрэцэдэнтнае сумесNае вучэнне – пошукава-выратавальная аперацыя з дэсантаваннем на Паўночным полюсе.

Загадам міністра абароны Беларусі генерал-маёра Андрэя Раўкова за значны ўклад у ваенна-патрыятычнае выхаванне каштоўнымі падарункамі ўзнагароджаны старшыня абласной арганізацыі Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане падпалкоўнік запасу Валерыян Мацкевіч і генерал-маёр запасу Аляксандр Скачкоў. За стараннасць і адзнаку па службе падзякай і каштоўным падарункам адзначаны камандзір брыгады гвардыі палкоўнік Уладзімір Белы. Таксама заахвочаны некалькі дзясяткаў вайскоўцаў злучэння.

Затым адбыліся паказальныя выступленні няштатнай роты ганаровай варты, ваеннага армейскага аркестра. Быў прадстаўлены сучасны бой з ужываннем найноўшай тэхнікі, і рэканструяваныя эпізоды баявога шляху злучэння. Адным з самых відовішчных момантаў свята стала выкананне асабістым складам злучэння, які выстраіўся ў форме геральдычнага знака-эмблемы сіл спецыяльных аперацый, песні «Ніхто, акрамя нас!».

Сяргей Ляшук,"Віцебскія весці"