Віцебск тры дні будзе святкаваць сваё 1039-е нараджэнне
Віцебск тры дні будзе святкаваць свой 1039-ы дзень нараджэння, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскім гарвыканкаме.
У горадзе пройдуць дзясяткі мерапрыемстваў, старт якім дасць "Віцебскі вернісаж" на вуліцы Суворава. Тут будзе працаваць выстава-кірмаш работ народных майстроў, мастакоў і выхаванцаў мастацкіх школ. Побач, на вуліцы Талстога, размесціцца выстава-кірмаш устаноў адукацыі. Два мерапрыемствы сённяшняга дня звязаны з транспартам. Пройдзе ўрачыстая цырымонія адкрыцця тралейбуснага руху па вуліцы Броўкі на ўчастку праспект Будаўнікоў - мікрараён Медцэнтр і прэзентацыя дакладнай копіі першага віцебскага трамвая. У Летнім амфітэатры адбудзецца ўрачыстае пасяджэнне і канцэрт, прысвечаны дню горада. Святочная дыскатэка "З днём нараджэння, любімы горад" збярэ моладзь на плошчы Перамогі, у скверы Маякоўскага адбудзецца канцэрт-імправізацыя бардаў "Пад ценем віцебскай прахлады".
У суботу ўрачыстасці пачнуцца з цырымоніі ўскладання кветак да манумента воінам-вызваліцелям на плошчы Перамогі. На набярэжнай Заходняй Дзвіны будуць арганізаваны водны свята і паветранае шоу. У абласным цэнтры адбудуцца выстава і парад рэтрааўтамабіляў, дэфіле нявест, канцэртная праграма з удзелам духавога аркестра "У старадаўніх рытмах ля фантана", свята моладзевых субкультур, пленэр юных мастакоў, свята кнігі "Літаратура роднага краю", тэатральныя прадстаўленні на адкрытым паветры. Будзе працаваць выстава, прысвечаная гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча. Завершыцца другі дзень свята канцэртна-забаўляльнай праграмай і маляўнічым феерверкам на плошчы Перамогі.
Нядзеля стане днём сямейнага адпачынку. На гарадскіх пляцоўках, у парках і скверах пройдуць канцэртныя, забаўляльныя, спартыўныя і гульнявыя праграмы.