«Віцебск» перамог «Хімік-СКА» у матчы адкрытага чэмпіянату Беларусі па хакеі
4 верасня, Мінск /Сяргей Вішнеўскі - БЕЛТА/. У заключным матчы першага тура 18-га адкрытага чэмпіянату Беларусі па хакеі "Віцебск" выйграў сёння дома ў наваполацкага "Хіміка-СКА", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Віцебск" - "Хімік-СКА" (Наваполацк) - 2:1 (Р.Белы, 17, Царыкаў, 25 - Крыкуненка, 34, у большасці). На 31-й хвіліне "Віцебск" не рэалізаваў штрафны кідок.
Астатнія паядынкі стартавага тура адбыліся 3 верасня:
"Юнацтва" (Мінск) - "Гомель" - 3:1 (Курылін, 2, у большасці, 18, А.Сцяпанаў, 33 - Мусіенка, 21).
"Хімвалакно" (Магілёў) - "Сакол" (Кіеў) - 4:1 (Баразенка, 3, у большасці, Блох, 14, 39, Кісялёў, 16, у большасці - Пастух, 29).
"Нёман" (Гродна) - "Металург" (Жлобін) - 5:4 (Саяпін, 3, у большасці 5 на 3, Малашкевіч, 25, Паўловіч, 32, у большасці, Бабкін, 41, Лісічкін, 51 - Коўшык, 13, 47, Елісеенка, 20, у большасці, Восіпаў, 40).
"Брэст" - "Шыннік" (Бабруйск) - 2:3 (па булітах) (Гарбуноў, 9, Кулявічус, 27, у большасці - Храмчэнка, 35, у большасці, Міхеенак, 39, Д.Міхайлаў, вырашальны пасляматчавы буліт).
"Металургс" (Ліепая) - "Керамін" (Мінск) - 3:2 (па булітах) (Філімонаў, 21, Міцкевіч, 28, Гравіціс, вырашальны пасляматчавы буліт - Глебаў, 26, Ігошын, 50).
"Дынама-Юніорс" (Рыга) - "Шахцёр" (Салігорск) - 1:5 (Хартманіс, 42, у большасці - Дудзік, 7, Мялешка, 23, 54, у большасці, Шынкевіч, 32, Задзялёнаў, 33, у большасці).
Матчы другога тура пройдуць 5 верасня: "Юнацтва" - "Сакол", "Хімвалакно" - "Гомель", "Нёман" - "Шыннік", "Металургс" - "Шахцёр", "Брэст" - "Металург", "Дынама-Юніорс" - "Керамін".-0-