Віцебская біяфабрыка ў 2010 годзе асвоіць выпуск імпартазамяшчальных вірусных вакцын

10 красавіка, Віцебскі раён /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Прыватнае вытворчае унітарнае прадпрыемства "Віцебская біяфабрыка" ў 2010 годзе прыступіць да асваення вытворчасці ветэрынарных вірусных вакцын, якія раней у Беларусі не выпускаліся. Аб гэтым сёння карэспандэнту БЕЛТА паведаміў дырэктар прадпрыемства Аркадзь Юдасін. Імпартазамяшчальныя прэпараты прызначаны для абароны сельскагаспадарчых жывёл і птушкі ад вірусных інфекцый. Іх распрацоўкай займаўся навукова-даследчы інстытут эксперыментальнай ветэрынарыі ім. Вышалеўскага. Асваенне новага віду прадукцыі стане магчымым дзякуючы завяршэнню рэканструкцыі біяфабрыкі. Маштабныя работы былі пачаты ў 2006 годзе. На іх ажыццяўленне ўжо накіравана больш за Br100 млрд. Рэканструкцыя прадугледжвае будаўніцтва галоўнага вытворчага комплексу агульнай плошчай 18,7 тыс. кв.м і аснашчэнне новых вытворчых плошчаў сучасным тэхналагічным абсталяваннем, якое ў далейшым дазволіць правесці сертыфікацыю на адпаведнасць патрабаванням GMP (правільная вытворчая практыка), што дазволіць павысіць экспартны патэнцыял прадпрыемства. З заканчэннем рэканструкцыі ў 2009 годзе прадпрыемства будзе выпускаць таварнай прадукцыі на Br40 млрд., прычым палова яе будзе імпартазамяшчальнай. Віцебская біяфабрыка была заснавана ў 1930 годзе. Спецыялізуецца на выпуску складаных лячэбна-прафілактычных і дыягнастычных прэпаратаў для ветэрынарыі. Па выніках першага квартала 2009 года тэмп росту вытворчасці да адпаведнага перыяду 2008 года склаў 123,1%. Выпрацавана прадукцыі ў супастаўных цэнах на Br2,3 млрд. Чысты прыбытак прадпрыемства ў першым квартале склаў Br70 млн., рэнтабельнасць 12%. -0-