Віцебская бройлерная птушкафабрыка робіць стаўку на кітайскі рынак
– Кітай – самы ёмісты рынак па імпарце прадуктаў харчавання. Таму тут ёсць добрыя рэзервы і па нарошчванні паставак нашай прадукцыі. У цяперашні час трэць выручкі ад экспартных здзелак прадпрыемства паступіла менавіта з гэтай краіны – у эквіваленце звыш 10,6 мільёна долараў.
Рост да ўзроўню папярэдняга года – амаль 7 працэнтаў. Цікава, што кітайцы аддаюць перавагу купляць такі від прадукцыі, як лапы птушкі і локцевая частка крыла. У КНР было адпраўлена агулам больш за 3,3 тысячы тон дадзенай сыравіны, што прынесла ААТ амаль 22 мільёны рублёў прыбытку.
Калі ж аналізаваць у цэлым, то летась птушкаводы адгрузілі замежным спажыўцам прадукцыі на суму 31,6 мільёна долараў і атрымалі добрае сальда знешняга гандлю. Найбольшым попытам карыстаюцца мяса птушкі і мясапрадукты з яе.
Геаграфія экспарту – Расія, Кітай, Казахстан, Узбекістан, Азербайджан, Кыргызстан."СБ"