Віцебская бройлерная птушкафабрыка плануе павялічыць выпуск прадукцыі ў 1,5 раза
Па словах Ганны Норкус, на прадпрыемстве
рэалізуецца маштабная праграма яго развіцця. У тым ліку яна ўключае
будаўніцтва новых комплексаў і цэхаў. "У цяперашні час фабрыка
вырабляе ў год 60 тыс. т прадукцыі. Але ў нас пабудаваны аб'екты, якія ўжо
дазволяць развівацца далей, а з уводам у эксплуатацыю будаваных памяшканняў
зможам павялічыць аб'ём выпускаемай прадукцыі да 90 тыс. т у год", -
сказала гендырэктар.
Фабрыка ўключае ў сябе замкнёны цыкл
вытворчасці. Прадпрыемства займаецца птушка-, расліна- і жывёлагадоўляй,
мясаперапрацоўкай, аптовым гандлем і грамадскім харчаваннем. У кожнай вобласці Беларусі ёсць
свой аддзел продажаў. Прадпрыемства асвойвае і новыя рынкі збыту, нядаўна
прадстаўніцтва фабрыкі адкрылася ў Казахстане.
ААТ "Віцебская бройлерная птушкафабрыка" - адно з найбуйнейшых у Беларусі і адзінае ў Віцебскай вобласці прадпрыемства па вытворчасці мяса птушкі на прамысловай аснове з поўным замкнёным вытворчым цыклам ад атрымання інкубацыйных яек і вырошчвання птушанят да поўнай перапрацоўкі мяса птушкі ў паўфабрыкаты хуткага прыгатавання і гатовую прадукцыю (капчонасці, каўбасныя вырабы, рулеты, вяндліна), а таксама іх рэалізацыі. Фірменная гандлёвая сетка прадпрыемства налічвае больш за 70 аб'ектаў. Агульная колькасць супрацоўнікаў па ўсёй структуры - каля 4 тыс. чалавек.
У Віцебскім раёне прайшоў абласны семінар
па інвестыцыйнай праграме развіцця ААТ "Віцебская бройлерная
птушкафабрыка". У ім прынялі ўдзел кіраўніцтва вобласці, інтэграцыйных
структур рэгіёну і спецыялісты ў сельгасгаліне. Удзельнікі семінара наведалі
аб'екты птушкафабрыкі, азнаёміліся з будаўніцтвам сучасных агракомплексаў, а таксама адкрылі цэх племянных маладняку і зернесушыльны комплекс у Лёзненскім і Віцебскім раёнах.
БЕЛТА.