Дэлегацыя Віцебска наведала Першую Кітайскую гандлёва-эканамічную выставу

Витебская делегация посетила Первую Китайскую торгово-экономическую выставку

Першую Кітайскую (Хэйлунцзянскую) гандлёва-эканамічную выставку, якая прайшла ў Мінску з 9 па 11 кастрычніка і была арганізавана пры садзейнічанні і ўдзеле Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, наведала дэлегацыя Віцебскай вобласці ў складзе першага намесніка старшыні Віцебскага гарвыканкама Валянціна Цветкава, намесніка старшыні камітэта эканомікі Віцебскага аблвыканкама Жанны Шарандо, намесніка начальніка ўпраўлення інвестыцыйнай палітыкі і знешнеэканамічных сувязяў камітэта эканомікі Віцебскага аблвыканкама Аляксандра Ціханава, намесніка кіраўніка адміністрацыі СЭЗ «Віцебск» Сяргея Юркевіча, генеральнага дырэктара Віцебскага аддзялення БелГПП Дзмітрыя Сяргеенкі, дырэктара ППТУП «Вітбудтэхмаш» Андрэя Сідарава, дырэктара КУВП «Віцебчанка» Аляксандра Машчанкі.

На выставе былі прадстаўлены праекты і экспанаты больш за 80 кітайскіх кампаній, якія працуюць у сферах энергетыкі, машынабудавання, будаўніцтва, сельскай гаспадаркі, лёгкай прамысловасці і фармацэўтыкі.

— Мэта нашай паездкі, — адзначыў Валянцін Мікалаевіч, — азнаёміцца з кітайскімі таварамі і тэхналогіямі, знайсці новых бізнес-партнёраў і галоўнае — прыцягнуць інвестыцыі.

У адкрыцці форуму прынялі ўдзел намеснік прэм'ер-міністра Беларусі, старшыня беларуска-кітайскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве Анатоль Тозік і намеснік старшыні народнага ўрада правінцыі Хэйлунцзян Сунь Дуншэн.

Ірына Азевіч, "Віцьбічы"